Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 18 февраля 2019 г.

Прыгоды пачынаюцца…

16 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбылася прэзентацыя кніг нямецкіх аўтараў ад выдавецтва “Тэхналогія”.
         Да нас завіталі прадстаўніца выдавецтва “Тэхналогія” Алеся Чарнавокая, перакладчыца кнігі Вілі Майнка “Прыгоды ката-летуценніка” Раіса Крывальцэвіч, а таксама мастачка Наста Арайс, якая праілюстравала кнігу вядомага нямецкага дзіцячага пісьменніка Эрыха Кэстнэра “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты”.
         23 лютага ўвесь свет будзе адзначаць 120-годдзе са дня нараджэння нямецкага пісьменніка Эрыха Кэстнэра, які ў 1960 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Г.Х.Андарсана. 70 гадоў назад у 1949 г. з’явіўся яго раман “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты” (“Das doppelte Lottchen”). У мінулым годзе нашы беларускія дзеткі атрымалі магчымасць прачытаць гэту гісторыю на беларускай мове.
         Для маленькіх чытачоў нашы госці падрыхтавалі шмат цікавага. Пад кіраўніцтвам Алесі Чарнавокай дзеціадправіліся на пошукі прыгод: разгадвалі крыжаванкі на беларускай мове, вучылі новыя словы, знаёміліся з гераінямі кнігі Э.Кэстнэра і дапамагалі ім знайсці выйсця з цяжкіх сітуацый.
         Мастачка Наста Арайс адкрыла для ўсіх свет мастака-ілюстратара, растлумачыла асаблівасці творчай працы. Разам з маленькімі гарэзамі, яны шукалі на малюнках звыклыя для Луізы і Лоты рэчы, якія амаль зніклі ў наш час. Самыя актыўныя ўдзельнікі нашай сустрэчы атрымалі ад мастачкі падарункі – паштоўкі з партрэтамі сястрычак.
         Незвычайна кранальнай гісторыяй з’яўлення перакладу на беларускую мову кнігі Вілі Майнка “Прыгоды ката-летуценніка” падзялілася з намі Раіса Крывальцэвіч. Гэта кнігі – падарунак яе ўнукам Марціну і Змітраку, дарэчы, праілюстравала гэту гісторыю дачка перакладчыцы Марыля Крывальцэвіч. Перакладчыца з такой пяшчотай апавядала пра прыгоды коткі, што, здавалася, недзе ў куточку салодзенька дрэмле-муркае, нібы згаджаючыся, каток. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыю, разглядалі малюнкі, адказвалі на няпростыя пытанні аўтара.
         Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі заўзята адгадвалі жывёл, якіх апісвалі іншыя ўдзельнікі. Самым прыемным момантам мерапрыемства  было ўручэнне падарункаў ад выдавецтва “Тэхналогія” самым актыўным мовазнаўцам.

         Супрацоўнікі і чытачы Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Астроўскага выказваюць падзяку нашым гасцям за такую цікавую і жывую сустрэчу і з нецярпеннем чакаюць новых кніг і новых сустрэч!




Комментариев нет:

Отправить комментарий