Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 7 февраля 2019 г.

Бачу Беларусь такой

У Цэнтральнайдзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага падрыхтавана выстава, прысвечаная Году малой радзімы. У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца кніга “Бачу Беларусь такой” фатографа Уладзіслава Цыдзіка. У гэтым выданні аўтар праз прыгожыя фотаздымкі выказвае свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі.Беларусь бачыцца мастаку шчырай і рознакаляровай, старажытнай і сучаснай.Вершы 65 сучасных беларускіх паэтаў удала дапаўняюць фотаздымкі. Узнёслыя словы гучаць, як гімн улюбёнасці ў родную зямлю, яе цудоўныя краявіды.
На экспазіцыі значнае месца займаюць фотаздымкі супрацоўнікаў бібліятэкі, прысвечаныя падарожжам па розным куточкам Беларусі. 9 фотапоглядаў на краіну пазнаёмяць наведвальнікаўбібліятэкі з разнастайнайнымі краявідаміроднай зямлі. Тут і помнікі архітэктуры, і рэкі, і лясы, і балоты. Колькі прыгажосці, колькі замілавання ў гэтых фотаздымках!





“…Я не ведаю, не ведаю // Прыгажэйшае зямлі…” Гэтымі словамі Васіля Жуковіча можна перадаць асноўную думку бібліятэчнай выставы.

Вось такой цудоўнай і чароўнай убачылі Беларусь мы! А якой Вы бачыце нашую любую краіну?

Комментариев нет:

Отправить комментарий