Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 28 февраля 2019 г.

Сцэнічныя чытанні і дыскусія Франц Кафка

Творчасць Кафкі мала прадстаўлена ў беларускай прасторы, а яго навэла «Прысуд» дык і зусім не вядомая. Напісаная ў далёкім 1912 годзе, сёння яна гучыць нечакана актуальна для беларускай прасторы. Для «HUNCHTheatre Belarus» гэта вельмі цікавая мастацкая задача: захаваўшы арыгінальны аўтарскі наратыў, напоўніць яго асацыяцыямі і выклікамі сённяшняй рэальнасці, і такім чынам паказаць шматграннасць і актуальнасць творчасці Кафкі.
 «Прысуд» – гэта ўнікальнае і непрадказальнае даследванне ўзаемаадносінаў паміж сынам і бацькам, паміж ахвярай і катам. Скрозь прызму хатняга гвалту выразна праглядаецца мадэль дзяржаўнага гвалту, а таксама тэма згубленага пакалення. Фармат пакаёвай чыткі ідэальна падыходзіць для першага знаёмства гледачоў з аўтарам, дазваляе захаваць інтымную аўтарскую інтанацыю апавядання і працягнуць традыцыю «room theatre», папулярнага ў Чэхаславакіі ў 1960-1970-х гг.

 «Прысуд» – рэдкая і важная магчымасць для нас выявіць сувязь часоў ды культур і, карыстаючыся мовай аўтара, пагаварыць пра сябе. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий