
12
лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы чытачам было
прапанавана прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”. Нашы маленькія
чытачы і іх бацькі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія
былі прысвечаны гістарычным падзеям і сучаснаму жыццю Віцебскай вобласці. З
вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне і самі бібліятэкары. Па
салодкай цукерцы атрымалі ўсе, хто правільна адказваў на пытанні. Супрацоўніца бібліятэкі, якая праводзіла апытанне,
запрасіла чытачоў і надалей прымаць удзел у падобных віктарынах, бо хай гэта
гучыць знаёма і паўторана было не раз, але ж ісціна не меншае ад яе паўтарэння:
любоў да роднай зямлі, да свайго краю немагчыма без ведання яго гісторыі,
геаграфіі, этнаграфіі. Запрашаем чытачоў 19 сакавіка прыняць
удзел у наступнай экспрэс-віктарыне пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра
Гомельшчыну”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий