Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 20 февраля 2019 г.

“Людзей слухай, а свой розум май”


20 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшло гучнае чытанне беларускіх народных казак пад назвай “Людзей слухай, а свой розум май”. Сустрэча адбылася  напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы (21.02).
Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. Казка ­– гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды. Гэта пасланне нашчадкам пра тое, як жыць, любіць, сябраваць, дзейнічаць у складаных сітуацыях, як будаваць сям’ю, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж бацькамі і дзецьмі. У той момант, калі дзіця слухае казку, у глыбіні яго душы адбываюцца пераўтварэнні. Казка не проста настаўнік, яна добры лекар, які дапаможа перажыць гора, смутак, трывогу.
У цудоўных казках нашага народа – жыццёвая мудрасць і духоўныя каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям. Беларускія казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне. Іх карысна ўводзіць у жыццё дзіцяці ў любы час.


На сустрэчы з вучнямі мінскай школы №67 мы засяродзілі ўвагу менавіта на казкі пра жывёл – сапраўднае багацце беларускага фальклору, дзе кожны персанаж мае характар чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі адразу зразумелі, хто добры, а хто злы і хітры. Для чытання і абмеркавання наўмысна ўзялі кароткія, з простым сюжэтам, невялікай колькасцю персанажаў, дзе выразна супрацьпастаўляюцца дабро і зло. Чытанне трох казак суправаджалася тэатральнымі элементамі і гульнёй з цацкамі. Казачная віктарына праверыла памяць школьнікаў. Падарункі атрымалі самыя ўважлівыя.

Казка – адзін з тых колераў вясёлкі, які робіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным. Чытайце беларускія народныя казкі! 
Са святам роднай мовы!


 

Комментариев нет:

Отправить комментарий