22
красавіка 2019 года Цэнтральная
дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага дзякуючы Інстытуту Імя Гётэ ў Мінску ператварылася
ў сапраўдны тэатр. Справа ў тым, што да нас завітала незвычайная госця –
швейцарская пісьменніца, перформарка і спявачка Брыгіта Шэр. Яе творчасць не
раз была адзначана шматлікімі прэміямі, сярод якіх Швейцарская прэмія ў галіне
юнацкай літаратуры і Прэмія Фонду Пра Гельвецыя. Аўтарка была ўключана ў
ганаровы спіс Міжнароднай рады па дзіцячай і юнацкай літаратуры. Творы Брыгітты
Шэр перакладзены на 16 моў свету.
Для вучняў СШ №3 і
СШ №9, вывучаючых нямецкую мову, прайшла прэзентацыя беларускага выдання
кнігі "Пакатун і Паляжун. Гісторыі
з жыцця". На сустрэчы дзеці пачулі самыя цікавыя гісторыі пра Пакатуна і
Палежуна на нямецкай мове ў цудоўным выкананні аўтаркі і на беларускай мове ў
выкананні непараўнальнага Алеся Малчанава. Якія яны Пакатун і Паляжун? Можа
экспрэсіўныя, яскравыя, як Брыгітта? А можа пяшчотныя, кранальныя, як Алесь? Ці
яркія і стрыманыя, вясёлыя і таленавітыя, як перакладчыца Ірына Герасімовіч? А
можа, яны жывуць у кожным з нас?
– Пакатуне, – кажа Паляжун, – давай памяняемся ролямі. Ты цяпер будзеш
Палежуном, а я табой.
–
Давай, калі хочаш, – кажа
Пакатун. – Галоўнае, каб мы абое былі.
Нам пашанцавала, што яны ёсць –
Брыгітта Шэр, Ірына Герасімовіч і Алесь Малчанаў. Дзякуй ім за творчасць, працу
і сустрэчу.
Вучні з цікаўнасцю і
захапленнем слухалі гісторыі, песні, гукі, назіралі за тэатральным
пераўвасабленнем пісьменніцы, разважалі, абмяркоўвалі і … задавалі пытанні.
Пытанням не было канца. Дзеці не хацелі адпускаць чароўную Брыгітту. Але цяпер
мы ведаем сакрэт! І нікому не скажам, што гэта каманда рыхтуе для нас новыя
пераклады кніг.
Яшчэ раз выказваем нашу падзяку
ўсім актыўным удзельнікам сустрэчы, Інстытуту імя Гётэ ў Мінску і яго прадстаўніку
Вользе Бяжко. І чакаем новых незабыўных сустрэч!
Комментариев нет:
Отправить комментарий