22 красавіка а 13.00 у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі «Пакатун і Паляжун. Гісторыі з жыцця» вядомай швейцарскай пісьменніцы і спявачкі, пераможцы шматлікіх літаратурных прэмій Брыгіты Шэр. Яе імя ўключана ў ганаровы спіс Міжнароднай рады па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА.
Госці сустрэчы змогуць пачуць гісторыі пра кранальнае, а часам і складанае сяброўства Пакатуна і Палежуна па-нямецку ў выкананні аўтаркі і па-беларуску ў выкананні Алеся Малчанава.У імпрэзе прыме удзел і перакладчыца кнігі.
Вы зможаце даведацца, як былі створаныя персанажы па-нямецку і па-беларуску, абмеркаваць з аўтаркай і перакладчыцай гэтыя гісторыі, кожная з якіх раскрывае станы, эмоцыі і сітуацыі, знаёмыя нам усім.
Пры падтрымцы інстытута імя Гётэ у Мінску.

Комментариев нет:
Отправить комментарий