25 красавіка ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. М. Астроўскага чытачам было прапанавана
прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…”
пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Магілёўшчыну”. Нашы чытачы выцягвалі
са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны гісторыі і
сучаснасці Магілёва і Магілёўскай вобласці. Апытанне чытачоў паказала, што ў
бібліятэку ходзяць адукаваныя людзі, якія добра ведаюць гістарычныя даты,
падзеі, выдатныя мясціны, назвы старажытных гарадоў і імёны славутых дзеячоў
Магілёўшчыны. Усе, хто правільна адказваў на пытанні, атрымліваў падарункі.
Запрашаем
чытачоў 25 мая паўдзельнічаць у экспрэс-віктарыне “Усё,
што вы хацелі ведаць пра Гродзеншчыну”.
Спасылка на ўсе фотаздымкі
Комментариев нет:
Отправить комментарий